Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мядзелскі раён, хут. Хоміна.
каардынаты для GPS-навігатара 54°55.354' N, 26°54.037' E
Гасцявы дом «Хоміна» размешчаны ў межах Нацыянальнага парку «Нарачанскі» на беразе абвеянага легендамі возера Мядзел. На адлегласці не больш за 10 км ад гасцявога дома раскінуліся найбольш буйныя азёры Нарачанскай групы - Нарач, Мястра, Баторына. А ў 2-х кіламетрах ад гасцявога дома размешчана знакамітае возера Рудакова - адно з самых маляўнічых і глыбокіх ў Беларусі, якое атрымала сваю назву ад водарасці чырвона-бурага колеру, і знакамітае тым, што з-за вялікай глыбіні ў ім ніколі не бывае замору рыбы . p>
Нумары абсталяваны ўсім неабходным, а сам гасцявы дом адрозніваецца асаблівай утульнасцю. Гэта месца прызначана для спакойнага адпачынку: тут Вы можаце пасмажыць шашлычкоў, папарыцца ў лазні або правесці незабыўны час за рыбалкай. А ў летні час ніхто не стрымаецца ад спакусы сабраць жменьку сакавітых ягад або грыбочкаў-здаравякаў ў першародных лясах нацыянальнага парку.
Катэгорыя нумара / Зручнасці / Абсталяванне | Кошт нумары / катэджа | ||||
---|---|---|---|---|---|
4-месны 3-пакаёвы (гасцявы дом) душ, рукамыйнік, туалет / абсталяванне на дом, камін, кухня, пліта, посуд, прас, тв, халадзільнік, чайнік |
|